Музей у школе быў створаны ў пачатку 1970-х гадоў. У вытокаў яго былі тагачасныя дырэктар і гісторык школы Скробаў Канстанцін Мацвеевіч, біёлаг Плотнікаў Мікалай Васільевіч, філолаг Пяткевіч Мар’ян Іванавіч, старшыня мясцовага калгаса Зарэцкі Канстанцін Ільіч, цудзенішскі ксёндз Адамовіч Іван Іванавіч, дырэктар Ашмянскага краязнаўчага музея Каранеўскі Аляксандр Рыгоравіч, а таксама мясцовыя энтузіасты.
Прадаўжыў гэту справу кіраўнік музея, настаўнік гісторыі Жэмло Марьян Каролевіч.
На сённяшні дзень у экспазіцыі музея да паслуг наведвальнікаў цікавыя экспанаты, сабраныя ў некалькіх стэндах з умоўнымі назвамі: “Цудзенішская школа: учора і сёння”, “Гісторыя нашага калгаса”, “Наш край. Дакументы і факты”, “Нашы землякі – удзельнікі вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты”, “Прадметы гаспадарання і побыту”, “Баністыка і нумізматыка”.
Цудзенішская школа: учора і сення
У дадзенай экспазіціі сабраны каштоўныя фотаздымкі і матэрыялы, якія звязаныя з гісторыяй Цудзенішскай сярэдняй школы, настаўнікамі якія ў свой час працавалі ў нашай школе.
Гісторыя нашага калгаса
Цікава даведацца, што на тэрыторыі сучаснага калгаса “Прыгранічны” у 50-х гадах было 15 гаспадарак, а самы першы калгас у Цудзенішках насіў назву “Серп і молат”.
Наш край. Дакументы і факты
Сярод экспанатаў музея ёсць дакументы дарэвалюцыйнага часу (да 1917 года), а таксама дакументы і фотаздымкі, якія расказваюць пра нашу мясцовасць у складзе Польшы (1921 — 1939 гады).
Нашы землякі — удельнікі вайны
Адзін з накірункаў работы музея – пошукавая работа па выяўленню ўраджэнцаў нашай мясцовасці, якія прымалі ўдзел у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах. Вынік працы – стварэнне экспазіцыі школьнага музея, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, якая налічвае фатаздымкі 48-мі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцаў нашай мясцовасці.
Намаганнямі следапытаў нашага музея выяўленна месца пахавання Вайцяхоўскага Аляксандра, які загінуў у Германіі ў час Вялікай Айчыннай вайны пры штурме Берліна і пахаваны ў брацкай магіле ў прыгарадзе Берліна Краммене.
У верасні 2004 года члены гуртка выявілі дакументы, якія належалі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Тарашкевічу Феліксу Юльянавічу.
Воіны-інтэрнацыялісты
Сярод былых вучняў нашай школы ёсць тыя, хто ў свой час служылі пазамежамі нашай Радзімы. Выпускнік школы Валерый Роман захоўвае прабіты куляй у Аўганістане камсамольскі білет, а Валадзько Іван Францавіч загінуў у 1956 годзе ў Венгрыі.
Прадметы гаспадарання і побыту
У экпазіцыі, прысвечанай былому жыццю сялян, ёсць драўляная саха і барана, зробленыя без адзінага цвіка.
Баністыка і нумізматыка
У калекцыі манет, самая старэйшая – 1753 года чэканкі.
Найбольш каштоўныя экзэмпляры
Фонды музея пастаянна папаўняюцца дзякуючы падарункам мясцовых жыхароў і пошукавай рабоце школы. Экспазіцыі час ад часу аднаўляюцца за кошт запаснікаў і новых паступленняў. Зараз у музеі на строгім уліку знаходзяцца больш 500 экспанатаў. Сёння дзверы школьнага музея адчынены для ўсіх: ад вучняў малодшых класаў да людзей сталага ўзросту. Тут праводзяцца ўрокі, класныя гадзіны, экскурсіі.
У 2011 годзе распрацавана эмблема музея.
У 2016-2017 навучальным годзе наш краязнаўчы музей пераехаў у новае памяшканне.
Вучнямі 4 класа быў створаны альбом памяці “Знікаючая старонка гісторыі”
У маі 2016 года прайшла акцыя “І ў памяці назаўсёды імёны”
З 01.09. 2017 ва ўстанове адукацыі дзейнічае новая экспазіцыя.